Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў
13.02.2025 / 17:7
У сакавіку 2024 года ў другі раз асудзілі палітвязня Аляксандра Зіязэтдзінава, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша dissidentby.
Аляксандр Зіязэтдзіянаў. Фота: «Вясна»
15 сакавіка 2024 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава да 9 год калоніі па абвінавачванні ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 361-2 КК).
Гэта ўжо другі прысуд Зіязэтдзінаву: восенню 2022 года яго асудзілі да 3 год калоніі за перавод крыптавалюты на рахункі Bypol.
У 2023 годзе ў фільме дзяржаўнай прапаганды Зіязэтдзінаў распавёў пра тое, што напісаў прашэнне аб памілаванні і спрабуе вырашыць сітуацыю праз кампенсацыю.
У сюжэце расказвалася, што мужчына для гэтага абмяняў 31 біткоін і залічыў суму на рахункі медыцынскіх устаноў. Тады адзін біткоін каштаваў 25 тысяч даляраў, так што верагодная сума водкупу была 775 тысяч даляраў.
Палітвязню адмовілі ў памілаванні і канфіскавалі грошы. Bypol беларускія ўлады прызналі «тэрарыстычным фармаваннем» і завялі супраць айцішніка новую крымінальную справу.
Цяпер Аляксандр Зіязэтдзінаў знаходзіцца ў шклоўскай калоніі.