Паліцыя арыштавала ў Мюнхене 26-гадовага афганца — яго падазраюць у наездзе на натоўп
13.02.2025 / 14:30
Сёння раніцай у Мюнхене аўтамабіль Mini Cooper урэзаўся ў калону дэманстрантаў, якія ўдзельнічалі ў прафсаюзнай акцыі.
Пацярпелі як мінімум 20 чалавек, двое зь іх (у тым ліку дзіця) знаходзяцца ў цяжкім стане.
Паліцыя ўжо затрымала кіроўцу, які, як мяркуецца, знаходзіўся за рулём аўто. Паводле зьвестак Bild, ім аказаўся 26-гадовы ўраджэнец Афганістана.
Таксама вядома, што перад затрыманнем паліцыянты адкрылі агонь па аўтамабілі. Ці ёсць параненыя ў выніку страляніны, пакуль невядома.