БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Кот прабраўся ў самалёт, напалохана там сядзеў і не даваў сябе злавіць. Рэйс затрымалі на двое сутак

12.02.2025 / 8:37

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося з самалётам Ryanair, які меўся вылецець на мінулым тыдні з Рыма ў Германію.

Скрыншот відэа The Sun

Кот, які трапіў у самалёт перад узлётам, выклікаў двухдзённую затрымку рэйсу, піша The Sun.

Экіпаж пачуў мяўканне ката, калі пасажыры рыхтаваліся да пасадкі на самалёт Ryanair. Жывёлу знайшлі ў электрычным адсеку, але яна схаваўся ў правадах, што зрабіла немагчымым вылет Boeing 737 з аэрапорта Рыма.

Інжынеры знялі грузавыя панэлі, але гэта не дапамагло, таму пакінулі дзверы адкрытымі. Нарэшце кот праз двое сутак асцярожна спусціўся па трапе.

Крыніца паведаміла: «Кот быў нелегальным пасажырам, але мог бы стварыць сур’ёзныя праблемы на вышыні 10 000 метраў. Добра, што яго мяўканне пачулі. Гэта стала дарагой праблемай для Ryanair і каштавала ім дзясяткі тысяч фунтаў».

Афіцыйны рапарт аб хаосе, які адбыўся на мінулым тыдні, гаворыць: «Падчас перадпалётнай праверкі быў пачуты гук ката. Кот быў у пярэднім электрычным і абсталявальным адсеку. Падчас спробы злавіць кот перамясціўся ў заднюю частку асноўнага электрычнага адсека праз лесвічнае аддзяленне. Былі знятыя пярэднія панэлі грузавога адсека для паляпшэння доступу… кот зноў перамясціўся наперад».

Скрыншот відэа The Sun

Запісы паказваюць, што самалёт быў затрыманы на два дні, перш чым вылецеў у Германію ў мінулы панядзелак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула