БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Выставілі на аўкцыён гандлёвы цэнтр Arena City ў Мінску

11.02.2025 / 19:25

Nashaniva.com

Лот з мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтрам Arena City з'явіўся на сайце ЗАТ «Белрэалізацыя».

Фота: beltorgi.by

ГЗЦ Arena City ў 2013 годзе пабудавала кампанія «Трайпл», заснаваная Юрыем Чыжом.

Плошча аб'екта — амаль 84 тысячы квадратных метраў. Паводле апісання да лота, запаўняльнасць Arena City складае 98%.

Таргі запланаваныя на 18 сакавіка. Цана аб'екта — $74 млн 400 тысяч.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр Arena City ужо спрабавалі прадаць у 2023 годзе. Тады за яго хацелі атрымаць крыху менш — $74 млн. 

Чытайце таксама:

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў студзені прадалі ў Доме Чыжа

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

На таргі выставілі яшчэ дзве запраўкі «Трайпла»

Каментары да артыкула