Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен
11.02.2025 / 17:57
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю The Guardian, што падчас чаканых мірных перамоваў мае намер абмяняць частку Курскай вобласці, якая ўтрымліваецца УСУ, на ўкраінскія тэрыторыі, захопленыя Расіяй.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images
«Мы абмяняем адну тэрыторыю на іншую», — сказаў Зяленскі.
У той жа час ён дадаў, што пакуль не ведае, якую частку акупаванай Расіяй зямлі Украіна папросіць узамен.
«Я не ведаю, паглядзім. Але ўсе нашы тэрыторыі важныя, няма прыярытэту», — адзначыў ён.
Чытайце таксама:
Трамп анансаваў размову з Зяленскім на гэтым тыдні
Зяленскі сказаў, што гатовы да перамоў з Пуціным пры адной умове
«Зяленскі купіў рэзідэнцыю Гітлера». Вось адкуль прапаганда ўзяла новы фэйк
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых