БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Прызналі «экстрэмісцкай» выяву «Мёртвая галава»

11.02.2025 / 17:48

Nashaniva.com

Пракурор Гомельскай вобласці палічыў, што «знаходжанне ў вольным абарачэнні» выявы «Мёртвая галава» «нівеліравала ў насельніцтва, у першую чаргу, у моладзі, нецярпімасць да нацызму».

«Устаноўлена, што частковая выява чэрапа са скрыжаванымі ззаду косткамі і размешчаным зверху надпісам Never lose your smile («Ніколі не губляй усмешку») часта асацыявалася ў маладзёжным асяроддзі з эмблемай 3-й танкавай дывізіі СС «Мёртвая галава», — сцвярджаюць у пракуратуры.

Зыходзячы з гэтай логікі выяву ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава

Прызналі «экстрэмісцкай» песню «А.С.А.В» гурта «Руки на одеяло»

Прызналі «экстрэмісцкім» фотаальбом пра святкаванне стагоддзя БНР

Каментары да артыкула