БЕЛ Ł РУС

Свет

Трамп дазволіў подкуп замежных чыноўнікаў для выгод амерыканскага бізнэсу

11.02.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дзеля «эканамічнай канкурэнтаздольнасці ЗША» прыпыніў дзеянне закона, які забараняе амерыканцам даваць хабар замежным чыноўнікам.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Дональд Трамп падпісаў указ, які прадпісвае Мінюсту ЗША спыніць пераслед амерыканцаў, што абвінавачваюцца ў дачы хабару замежным чыноўнікам з мэтай атрымаць бізнэс-перавагі. Указ спыняецца да таго часу, пакуль не будуць новыя інструкцыі па яго ўжыванні, накіраваныя на падтрымку канкурэнтаздольнасці амерыканскага бізнэсу.

На думку Белага дома, цяперашні закон ставіць амерыканскія кампаніі ў нявыгаднае становішча ў параўнанні з замежнымі канкурэнтамі, бо забараняе ім удзельнічаць у практыцы, якая з'яўляецца «звычайнай сярод міжнародных кампаній».

У дакуменце таксама пазначана, што гэты закон перашкаджае дасягненню замежнапалітычных мэтаў Вашынгтона.

«Нацыянальная бяспека ЗША шмат у чым залежыць ад стратэгічных бізнэс-пераваг, уключаючы здабычу карысных выкапняў, кіраванне глыбакаводнымі партамі і кантроль над ключавымі аб'ектамі інфраструктуры», — гаворыцца ва ўказе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула