На праспекце Незалежнасці ў Мінску дрэвы абгарнулі трыснягом
11.02.2025 / 15:2
У Мінску на праспекце Незалежнасці дрэвы падрыхтавалі да зімовых маразоў. Каляровыя лункі дрэў засыпалі карой, а ствалы абгарнулі трыснягом, піша Blizko.by
Такое зімовае «адзенне» заўважана на ўчастку праспекта ад ГУМа да плошчы Незалежнасці. Раней лункі дрэў на праспекце ўцяплялі плёнкай, а ствалы абгортвалі спанбондам.