БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

На новую вытворчасць на МАЗе патрабуецца 1500 работнікаў — Мінгарвыканкам

11.02.2025 / 15:30

Nashaniva.com

Чыноўнікі спадзяюцца закрываць недахоп кадраў праз выпускнікоў.

«Практычна 50 працэнтаў навучэнцаў пасля дзявятага класа выбіраюць прафесійна-тэхнічную адукацыю», — адзначыла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна ў інтэрв'ю БТ.

Паводле слоў чыноўніцы, пашыраецца практыка мэтавай падрыхтоўкі кадраў, а таксама матэрыяльная падтрымка навучальных устаноў з боку прадпрыемстваў.

У якасці прыкладу чыноўніца прывяла сітуацыю на МАЗе:

«Вось паглядзіце: горад Мінск, МАЗ. Паўтары тысячы работнікаў патрабуецца на новую вытворчасць. (…) І МАЗ актыўна супрацоўнічае з нашымі каледжамі ў гэтым напрамку».

Згодна з Дзяржаўнай службай занятасці, на МАЗе цяпер адкрыта каля 480 вакансій.

Праўда, чаму застаецца такі вялікі дэфіцыт кадраў пры актыўным супрацоўніцтве вытворцы з навучальнымі ўстановамі, Ільіна не патлумачыла.

Чытайце таксама:

Якія навыкі на рынку працы будуць найбольш запатрабаваныя наступныя пяць гадоў?

Продажы новых аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку значна знізіліся

Чаму ў Беларусі растуць зарплаты і ці надоўга захаваецца тэндэнцыя?

Каментары да артыкула