БЕЛ Ł РУС

Свет

Пяскоў: Частка Украіны хоча стаць Расіяй

11.02.2025 / 13:1

Nashaniva.com

Значная частка Украіны жадае стаць Расіяй, і гэты факт ужо пацверджаны гісторыяй, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адзначыў, што Украіна павінна даць гарантыі ўкладзеных у яе амерыканскіх сродкаў, бо ў нейкі дзень «можа стаць Расіяй».

«Тое, што значная частка Украіны хоча стаць Расіяй, і тое, што яна ўжо стала Расіяй, — гэта факт. Гэта факт, які адбыўся на зямлі, чатыры новыя расійскія рэгіёны», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне пра тое, як у Крамлі ўспрынялі заяву Трампа.

Як удакладніў Пяскоў, жыхары новых рэгіёнаў, нягледзячы на шматлікія небяспекі, нібыта стаялі ў чэргах і галасавалі на рэферэндуме за ўваход у склад Расіі.

Раней Трамп заявіў наступнае: «Я хачу, каб нашы грошы былі ў бяспецы. Таму што мы трацім сотні і сотні мільярдаў даляраў. Яны могуць заключыць здзелку, могуць не заключыць здзелку. Яны могуць стаць Расіяй калі-небудзь. Могуць не стаць Расіяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула