БЕЛ Ł РУС

Грамадства

За «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка гандлёвага цэнтра, які згарэў у Віцебску

11.02.2025 / 12:46

Nashaniva.com

За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць Віктара Вялюгу — дырэктара ГЦ «Беларусь», дзе 13 снежня мінулага года здарыўся вялікі пажар, піша «Віцебская Вясна». 

Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнэсоўцы, распачатай па ч.2 арт. 19.11 КаАП, прызначаны на 19 лютага, ён пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.

Суддзёй прызначана Кацярына Цыбульская — пераважна ёй у гэтым судзе аддаюць палітычныя «адміністратыўкі». 

Неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў наручніках. Паводле папярэдняй версіі, пажар у гандлёвым цэнтры здарыўся праз няякасную праводку. Ці прызналі адказным за парушэнні ўладальніка ГЦ, невядома. Выглядае, што ён на волі. 

Пасля пажару з ГЦ «Беларусь» у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Будынак цэнтра прызналі непрыдатным для далейшага выкарыстання, яго мяркуюць знесці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула