БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

11.02.2025 / 10:28

Nashaniva.com

Ён будзе ўжо металічным і ўсяго на трох апорах.

Пуцеправод ад вуліцы Маскоўскай да праспекта Незалежнасці ўзвялі ў 1963-м і з таго часу падтрымлівалі толькі касметычна.

Натуральна, пры будаўніцтве разлік быў на іншую нагрузку. 8 лютага ўжо прыступілі да дэмантажу бетоннага пакрыцця, бардзюра і бэлек. Тут плануюць выкарыстоўваць інавацыйныя метады і матэрыялы ў рабоце, перадае СТБ.

Майстар будаўніча-мантажных работ ААТ «Мостабуд» Аляксандр Ждановіч расказаў, што зменіцца яшчэ: «Маставое збудаванне будзе катэгарычна іншае. Мы тут бачым бетонную канструкцыю 60-х гадоў пабудовы. Цяпер мост будзе цалкам металічны».

Паводле яго слоў, металічныя масты хутчэй узводзяцца, можна зменшыць колькасць апор. Апор зараз будзе тры. Таксама змены закрануць і разметку. Для забеспячэння больш бяспечнага руху замест падвойнай суцэльнай зробяць раздзяляльную паласу. Адмысловая ўвага будзе нададзена зонам для перасоўвання веласіпедыстаў і пешаходаў, абяцаюць спецыялісты. Таксама пры правядзенні капітальнага рамонту будзе мадэрнізавана асвятленне.

Раней паведамлялася, што мост паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці закрыюць да канца года, але будаўнікі абяцаюць завяршыць работы раней за гэты тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула