Мексіканскі заліў у сэрвісе «Google Карты» стаў Амерыканскім
11.02.2025 / 10:17
Змяненне было зроблена сёння пасля таго, як адміністрацыя Трампа афіцыйна пераназвала заліў — хоць прэзідэнт ЗША распарадзіўся зрабіць гэта яшчэ 25 студзеня, піша Verge.
Google.maps
Новую назву будуць бачыць карыстальнікі з ЗША.
Для карыстальнікаў з Мексікі заліў застанецца Мексіканскім, карыстальнікам з іншых краін будуць паказваць абедзве назвы.