1122 разы прыцягвалі беларусаў да адказнасці ў Польшчы ў мінулым годзе
11.02.2025 / 8:56
Найбольш распаўсюджанае правапарушэнне — язда ў п'яным выглядзе.
Польская паліцыя ў 2024 годзе прыцягнула да адказнасці грамадзян Беларусі 1122 разы, паведамляе RMF24.
Найбольш распаўсюджаныя злачынствы — язда ў п'яным выглядзе (178 выпадкаў), крадзяжы (130 выпадкаў) і спробы подкупу (59 выпадкаў).
Беларусы застаюцца на трэцім месцы ў польскай статыстыцы злачынстваў, учыненых замежнікамі.
Першае месца ў правапарушэннях трымаюць украінцы — 9753 правапарушэнні, на другім — грузіны (1730).