Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах
11.02.2025 / 7:46
Белгазпрамбанк увёў новую паслугу па зняцці наяўных грошай у касах крам
Ілюстрацыйнае фота
У прэс-службе фінустановы растлумачылі, што каса ў краме, дзе можна зняць грошы з карткі, павінна быць пазначаная стыкерам. Убачыўшы такую налепку, можна прасіць у касіра зняць наяўныя.
Прымацца таксама будуць і карткі банкаў-партнёраў Белгазпрамбанка.
На гэты момант паслуга даступная ў населеных пунктах з насельніцтвам не больш за 20 тыс. чалавек. Зняць можна да 5 базавых велічынь (Br210) за адзін раз.
Пры гэтым за такі фінансавы сэрвіс прыйдзецца заплаціць узнагароду, яе памер залежыць ад карткі, па якой здзяйсняецца аперацыя, папярэдзілі ў Белгазпрамбанку.
Ужо доўгі час такая паслуга працуе ад Беларусбанка.