БЕЛ Ł РУС

Свет

Трамп заявіў, што калі палесцінцаў выселяць з Газы, то больш яны туды не вернуцца

10.02.2025 / 22:33

Nashaniva.com

Палесцінцы, якіх прапануецца перасяліць з Газы ў іншыя краіны, застануцца там назаўсёды, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. На пытанне, ці змогуць тыя пасля вярнуцца на родную зямлю, ён у інтэрв'ю выданню Fox News адказаў адмоўна.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Іх новыя дамы будуць значна лепшыя. Я кажу пра пабудову сталага месца для іх», — заявіў Трамп.

Ён падкрэсліў, што цяпер Газа «непрыдатная для жыцця» і на яе аднаўленне пойдуць гады.

У той жа час ён запэўніў, што для 1,9 млн палестынцаў будуць пабудаваныя «выдатныя, бяспечныя паселішчы зусім побач з тым месцам, дзе яны жывуць цяпер».

Раней ён казаў, што за межамі сектара Газа ёсць шэсць краін, куды маглі б пераехаць гэтыя людзі. У іх ліку згадваліся Егіпет, Іарданія, Марока і Самалі. Першыя дзве краіны, аднак, адразу выступілі супраць такога варыянту.

Чытайце таксама:

Расійскае МЗС: Прапаноў, якія задавальняюць Расію, ад Трампа не было

Трамп прапанаваў перасяліць уцекачоў з Газы ў Марока ці Самалі

Трамп выходзіць са структур ААН і пагражае Ірану ды палесцінцам

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?

Каментары да артыкула