БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Пенсіянера з Астравецкага раёна зноў судзяць за пікет

10.02.2025 / 20:49

Nashaniva.com

У студзені 2024 года Мікалая Уласевіча ўжо аштрафавалі на 2 тысячы рублёў, піша тэлеграм-канал «Право имеют».

10 лютага ў судзе Астравецкага раёна прайшло паседжанне па справе пенсіянера. Уласевіча абвінавацілі ў парушэнні парадку і правядзенні масавых мерапрыемстваў (частка 1 арт. 24.23 КаАП).

Вынік суда невядомы.

Актывісты ўдакладняюць, што падчас выбараў да пенсіянера прыходзілі супрацоўнікі міліцыі — яны агледзелі дом Уласевіча на наяўнасць «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У студзені жыхара Астравецкага раёна аштрафавалі на 2 тысячы рублёў. Як лічаць праваабаронцы, тады прычынай для адміністрацыйнай справы стала «няправільная» афарбоўка альтанкі пенсіянера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула