БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У беларускіх IT-кампаніях адбыліся вялікія скарачэнні. Сталі вядомы лічбы

10.02.2025 / 19:47

Nashaniva.com

Пра колькасць скарачэнняў у беларускіх IT-кампаніях за 2022 і 2024 гады распавядае devby.io.

Буйныя беларускія IT-кампаніі EPAM, iTechArt, ISsoft і Itransition за няпоўны 2024 год скарацілі свой штат у Беларусі на 10-30%.

Сярод усіх ІТ-кампаній, якія трапілі ў спісы журналістаў, EPAM звольніла больш за ўсё супрацоўнікаў за дзевяць месяцаў мінулага года — больш за 400 чалавек. Пры гэтым нанятых спецыялістаў аказалася амаль у два разы менш — 244.

iTechArt звольніла амаль 340 чалавек, але наняла амаль у 10 разоў менш. Усяго на пачатак кастрычніка ў беларускім офісе кампаніі працавала крыху больш за 1000 спецыялістаў.

Пра сітуацыю ў кампаніі раней распавядаў devby.io адзін з былых яе супрацоўнікаў:

«Два з паловай гады таму пачаліся працэсы дыверсіфікацыі распрацоўкі (да вайны 95% інжынераў былі з РБ). Таксама быў прыкметны нахіл у бок патаннення супрацоўнікаў (чытай заменай таннымі індусамі)», — казаў ён.

Больш за 100 чалавек звольнілі з ISsoft і Intransition. Прыблізна столькі ж развіталіся з IBA IT Park — кампанія скарацілася на 10%.

Вялікія скарачэнні адбыліся і ў меншых па колькасці супрацоўнікаў кампаніях: Melsoft, Intetics і Playtika.

Яшчэ адна вялікая хваля звальненняў у беларускай IT-індустрыі адбылася ў 2022 годзе. Тады, як лічаць журналісты devby.io, некаторыя скарачэнні маглі быць фармальнымі — фірмы актыўна перавозілі супрацоўнікаў у іншыя краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула