У Гватэмале аўтобус упаў з моста, загінуў як мінімум 51 чалавек
10.02.2025 / 19:45
Як піша Reuters, аўтобус ехаў з горада Сан-Агусцін-Акасагвастлан у сталіцу краіны, горад Гватэмалу.
Фота: AP Photo/Moises Castillo
Паводле звестак агенцтва, ДТЗ здарылася сёння раніцай, 10 лютага, калі аўтобус, які перасоўваўся па ажыўленай шашы, зваліўся з аўтамабільнага моста Пуэнтэ-Беліс у яр.
Загінулі 36 мужчын і 15 жанчын.
Прэзідэнт Гватэмалы Бернарда Арэвала абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу і накіраваў на месца трагедыі экстранныя службы для аказання дапамогі.