БЕЛ Ł РУС

Грамадства

З 16 лютага афіцыйна забаронена разбураць птушыныя гнёзды

10.02.2025 / 17:42

Nashaniva.com

Да гэтага часу яшчэ можна будзе паклікаць камунальнікаў, каб прыбралі старыя гнёзды. Гэта зменшыць шанцы, што пад вокнамі ў чалавека паселіцца калонія гракоў. Але пасля 16 лютага так рабіць ужо будзе нельга, піша «Дзікая прырода побач».

Птушаня вушатай савы, якое вылупілася ў былым гняздзе шэрай вароны ў Брэсце. Фота: Віталь Некрашэвіч

Ранняя забарона на разбурэнне гнёздаў звязана ў асноўным з патрэбамі соваў, якія сваіх гнёздаў не будуюць, але займаюць чужыя. У гняздзе грака цяпер можа апынуцца вушатая сава з яйкамі ці нават птушанятамі.

 Забарона на разбурэнне птушыных гнёздаў дзейнічае па 14 жніўня ўключна. Парушэнне караецца штрафам.

Чытайце таксама:

Пад Карэлічамі відавочцы выратавалі ястраба-перапёлачніка

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку

Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя

Каментары да артыкула