БЕЛ Ł РУС

Свет

Талібы загадалі дыпламатам Афганістана ў ААН адгадаваць бароды

9.02.2025 / 22:32

Nashaniva.com

Інакш — турма.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Прадстаўнікі талібскага Дэпартамента заганы і цноты наведалі супрацоўнікаў Афганістана ў ААН і вынеслі папярэджанне: тыя, хто голіць або стрыжэ бараду, трапяць у турму. Пра гэта крыніцы ў ААН паведамілі незалежнаму спадарожнікаваму каналу Amu TV.

Радыкальныя ісламістамі прымалі і іншыя меры ў дачыненні да пасланнікаў Афганістана ў ААН. У красавіку 2023 года яны забаранілі працаваць у гэтай арганізацыі жанчынам. Акрамя таго, Талібан ускладняе працу гуманітарных місій унутры Афганістана, перарываючы дастаўку дапамогі. З-за гэтага ўжо прыйшлося прыпыніць 72 гуманітарныя праекты, піша Bild.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула