БЕЛ Ł РУС

Свет

Прэм'ер Літвы паказаўся ў адных плаўках і ўразіў сваёй фізічнай формай

9.02.2025 / 21:0

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас (45 гадоў) падзяліўся відэа, на якім паказаў сваё хобі. Палуцкас належыць да маржоў. На відэа бачна, як прэм'ер выбягае з мора на бераг і апладзіруе. У яго за спінай — мноства аматараў зімовага купання, піша Delfi.

Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас. Скрыншот відэа з фэйсбуку палітыка

У відэа прэм'ер паказаў выдатную фізічную форму. У каментарах на фэйсбуку яму пішуць словы захаплення.

«Святкуем сінхранізацыю — каб у вас ніколі не скончылася энергія!» — падпісаў ён відэа. Гэта адсылка да таго, што краіны Балтыі сінхранізавалі свае электрасеткі з Заходняй Еўропай і цалкам адключылі іх ад Расіі.

8 лютага ў Балтыйскім моры купаліся каля 600 энтузіястаў, якія з'ехаліся з розных гарадоў Літвы: з Вільні, Каўнаса, Клайпеды, Шаўляй, Панявежыса і іншых. Сярод маржоў былі і дзеці.

Свята палангскіх маржоў адбылося на ўзмор'і ў 38-ы раз. Першы раз яго правялі ў 1987 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула