БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лёва «Бі-2» расказаў, як яго спрабавалі развесці пранкеры Ваван і Лексус і выцягнуць на сустрэчу

9.02.2025 / 13:10

Nashaniva.com

Саліст гурта «Бі-2» апублікаваў пост, у якім расказаў, як яго спрабавалі падмануць пранкеры Ваван і Лексус. «Я не ведаю, што мяне магло чакаць у Турыне, але, думаю, нічога добрага».

Фота: levab2 / Instagram

Як распавёў Лёва ў інстаграме, яго спрабавалі выцягнуць на сустрэчу ў Турын пранкеры, звязаныя з расійскімі спецслужбамі, Лексус і Ваван. 

Паводле слоў Лёвы, пад выглядам рэлігійных габрэяў, якія прапануюць паўмільёна даляраў, пранкеры прызначылі яму сустрэчу. Усе перамовы вялі ад асобы фэйкавага Алега Кашына.

«Я не ведаю, што мяне магло чакаць у Турыне, але думаю нічога добрага. Пракалоліся яны хутка, бо ўяўляюць з сябе звычайных двоечнікаў <…> А тэлефанавалі з нумара, які ўжо выкарыстоўваўся ў пранку з Майклам Макфолам», — напісаў Лёва. 

25 студзеня 2024 года музыкаў гурта «Бі-2» затрымалі пасля канцэрту на Пхукеце. Затрыманнем наўпрост кіравалі расійскія ўлады, гэта была паказальная расправа над музыкамі, якія не падтрымліваюць вайну. Толькі праз ціск дыпламатаў і грамадскасці музыкаў адпусцілі і дэпартавалі ў Ізраіль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула