БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У чарзе на мяжы фура збіла расіяніна

9.02.2025 / 12:49

Nashaniva.com

Наезд адбыўся 8 лютага каля 21:45 на аўтадарозе М-7 «Валожын — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі», паведаміла ДАІ Гродна.

 49-гадовы вадзіцель фуры ехаў з боку Ашмян у памежны пункт «Каменны Лог».

На 147-м кіламетры ён учыніў наезд на 43-гадовага пешахода, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які хадзіў па праезнай частцы дарогі, паведаміла прэс-служба ДАІ Гродна.

Пешаход быў на праезнай частцы без флікераў. Яго з траўмамі шпіталізавалі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула