БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха

7.02.2025 / 14:53

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася, калі хлопчык знаходзіўся дома з маці.

Фота: Мінская міліцыя

Маці на кароткі час выйшла ў суседні пакой, дзіця ўзабралася на крэсла, што стаяла каля акна, залезла на падаконнік, адкрыла акно і выпала, не ўтрымаўшыся.

Маладыя бацькі не знаходзіліся ў полі зроку інспекцыі па справах непаўналетніх, сям'я была нармальнай.

Старэйшае дзіця ў момант трагедыі было ў дзіцячым садку. Бацька знаходзіўся на працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула