Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ
7.02.2025 / 13:57
Канал Сарандзі, які працякае ў адным з прыгарадаў Буэнас-Айрэса, нечакана набыў ярка-чырвоны колер, што выклікала трывогу сярод мясцовых жыхароў, піша Бі-бі-сі.
Фота: Rodrigo Abd / AP
Канал упадае ў раку Рыа-дэ-ла-Плата, якая знаходзіцца побач з запаведнікам.
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што кампаніі, размешчаныя ў прыгарадзе сталіцы Аргенціны, скідаюць у канал адкіды. Адна з жанчын расказала журналістам, што раней ужо бачыла ў канале ваду рознага колеру, у тым ліку блакітнага.
Мясцовыя СМІ мяркуюць, што падобнае афарбаванне магло адбыцца праз скід хімічных адходаў або тэкстыльных фарбавальнікаў.
Гэтая версія ўжо пацверджана мясцовымі ўладамі. У пробах вады, якія былі ўзятыя на аналіз, выявілі анілін — рэчыва, што выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекаў і палімераў.