Да шасці чалавек павялічылася колькасць загінулых ад расійскага ўдару па Ізюме
5.02.2025 / 16:53
Ад расійскага ўдару па Ізюме, які адбыўся 4 лютага, загінулі шэсць чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
61-гадовы мужчына, якога 4 лютага гаспіталізавалі, загінуў.
4 лютага было вядома пра смерці пяці чалавек, у тым ліку двух дзяўчын па 18 і 19 год. Адна з іх была цяжарная.
Раненні атрымалі 55 чалавек. Сярод іх - хлопчык 6 год і дзяўчынкі па 14 і 16 год.
Расійскі ўдар 4 лютага прыйшоўся на цэнтр Ізюму. Разбурана частка будынка гарадской рады, жылыя дамы і адміністрацыйны будынак.