БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

5.02.2025 / 13:36

Nashaniva.com

А трэцяй гадзіне ночы ў кватэры пачулі выбух і пачаўся моцны пажар. 

Скрыншот відэа МНС

Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 5 лютага на вуліцы Фаціна ў Магілёве. Паведамляецца, што пажарных выклікаў участковы, які пачуў, як выпаў аконны каркас, і заўважыў чорны дым з вокнаў кватэры на другім паверсе.

Работнікі МНС, прыбыўшы на месца, убачылі двух чалавек, якія прасілі аб дапамозе. Адзін з іх віснуў на балконе. У кватэры ў гэты час бушаваў пажар.

Ратавальнікі эвакуявалі гаспадыню кватэры 1963 года нараджэння і яе сына 1988 года нараджэння, а таксама двух чалавек з кватэры паверхам вышэй. Ніхто не пацярпеў.

Па словах выратаваных, калі пачаўся пажар, яны спалі. Сын гаспадыні кватэры прачнуўся ад гучнага ўдару і ўбачыў агонь у перадпакоі. Ён пабудзіў маці, і абодва здолелі выбрацца на балкон да прыбыцця ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула