Сікорскі адказаў Рыжанкову пра палітычныя кантакты
4.02.2025 / 16:37
Выданне «Люстэрка» падчас Форума Касцюшкі ў Гданьску папрасіла міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага пракаментаваць учарашнюю заяву кіраўніка беларускага МЗС Максіма Рыжанкова пра наяўнасць кантактаў і правядзенне перамоваў паміж Варшавай і Мінскам.
Радаслаў Сікорскі. Фота: Ludovic Marin, Pool via AP
«У нас няма ніякіх кантактаў на палітычным узроўні, — сказаў Сікорскі ў адказ на пытанне «Люстэрка». — Але беларускі бок добра ведае, што мусіць зрабіць, каб гэтыя кантакты былі».
3 лютага міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што ў Варшавы і Мінска ёсць шмат пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання.
«Міністэрства замежных спраў Польшчы пра гэта дакладна ведае, — сцвярджаў Рыжанкоў. — У нас ёсць кантакты, мы ў папярэднім парадку пра гэта гаворым».