Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме
4.02.2025 / 15:5
Абноўлена
Кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў расказаў пра наступствы расійскага ўраду па Ізюме.
Наступствы расійскага ўдару па Ізюме. Фота: ДСНС України / тэлеграм
Расійскі ўдар прыйшоўся на цэнтральную частку Ізюму. Раненні атрымалі 55 чалавек, сярод якіх — хлопчык 6 год і дзяўчынкі па 14 і 16 год.
Па словах Сінягубава, сем чалавек апынуліся ў бальніцы. Пяць чалавек загінулі.
У горадзе ідзе ратаўнічая аперацыя. Разбурана частка будынка гарадской рады.