БЕЛ Ł РУС

Свет

Жыхару Расіі, якога знялі з цягніка і абвінавацілі ў спробе з'ехаць ваяваць на баку Украіны, далі дзевяць гадоў калоніі

4.02.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Валгаградскі абласны суд прысудзіў да дзевяці гадоў калоніі строгага рэжыму Сяргея Міронава з горада Камышына, якога абвінавацілі ў спробе з'ехаць, каб ваяваць на баку Украіны.

Па версіі следства, камышынец «уступіў у перапіску з прадстаўніком спецслужбаў Украіны», «запісаў на мабільны тэлефон відэаролік аб жаданні перайсці на бок праціўніка» і на адпраўленыя суразмоўцам грошы купіў квіткі на цягнік, паведамляе «Медыязона».

Міронава затрымалі, калі ён сеў у вагон.

Паводле апублікаванага ФСБ у красавіку 2024 года відэа, гэта адбывалася на чыгуначным вакзале Камышына. Мужчыну, які трымаў у руках пакет з Fix Price і невялікую чорную сумку для кампутара, павалілі на падлогу ў праходзе вагона, а потым яго вывелі ў кайданках.

Супраць Смірнова распачалі справу аб падрыхтоўцы да дзяржздрады, ён прызнаў віну (Частка 1 артыкула 30, артыкул 275 КК). На момант затрымання яму было 42 гады, адзначылі ў ФСБ.

43-гадовы мужчына раней падаваўся на мікракрэдыты і шукаў працу ахоўнікам. Яго паштовы адрас ёсць сярод уцечак кліентаў букмекера 1win і людзей, якія рэгістраваліся на сайце free.navalny.com і тых, хто пакінуў заяўку на ўдзел у акцыі ў падтрымку апазіцыянера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула