БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Эканаміста Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў па справе «Каардынацыйнай рады»

3.02.2025 / 10:38

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе 31 студзеня вынеслі завочны прысуд эканамісту і адміністрацыйнаму дырэктару даследчага цэнтра BEROC Паўлу Данэйку, піша «Вясна». 

Суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла Паўлу Данэйку завочна 12 гадоў калоніі і штраф у памеры 13 000 базавых велічыняў (546 000 рублёў).

Эканаміста прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч. 4 арт. 16 і ч. 4 арт. 233 (арганізацыя і кіраўніцтва прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі),

ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 

ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Паводле версіі абвінавачання, Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула