БЕЛ Ł РУС

Свет

У расійскай сям'і, дзе чацвёра дзяцей загінулі праз атручэнне дыхлафосам, памерла пятае дзіця

2.02.2025 / 10:45

Nashaniva.com

Хлопчык нарадзіўся ў лістападзе 2024 года ўжо пасля рэзананснай трагедыі — гібелі чацвярых братоў і сясцёр. 

Чацвёра дзяцей памерлі ў сям'і Вінаградавых з Краснаярскага краю ў верасні 2024 года.

Тады сям'я павячэрала ў сябе дома ў вёсцы Чырвоная Сопка. Ранкам усе адчулі рэзкае пагаршэнне здароўя. Сям'ю шпіталізавалі.

Аднак медыкі не змаглі выратаваць чацвёра дзяцей — 6, 11, 12 і 13 гадоў. Бацька і цяжарная маці выжылі.

Спачатку былі падазрэнні на няякасныя пельмені, але пазней стала вядома, што сям'я атруцілася дыхлафосам. 

У лістападзе ў жанчыны нарадзілася дзіця. Ніякіх праблем са здароўем у яго выяўлена не было, піша «База». 

Аднак у ноч на 2 лютага трохмесячны Арцём памёр. Папярэдне, хлопчык у сне захлынуўся ванітавымі масамі. Прачнуўшыся ноччу, жанчына выявіла сына без прыкмет жыцця. 

Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула