БЕЛ Ł РУС

Вайна

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне

1.02.2025 / 8:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША ў пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя ўжо правяла вельмі сур'ёзныя дыскусіі з Расіяй наконт яе вайны ва Украіне, і што ён і Уладзімір Пуцін могуць неўзабаве прыняць «значныя» меры для спынення вайны, піша Assosiated Press.

Пуцін і Трамп у чэрвені 2019 года ў японскай Осацы. Фота: AP Photo/Susan Walsh, File

«Мы будзем гаварыць і, я думаю, магчыма, зробім нешта, што будзе значным. Мы хочам пакласці канец гэтай вайне. Гэтая вайна не пачалася б, калі б я быў прэзідэнтам», — сказаў ён.

Трамп не сказаў, хто з ягонай адміністрацыі кантактаваў з расіянамі, але пераконваў, што абодва бакі «ўжо размаўляюць».

На пытанне, ці гаварыў ён ужо наўпрост з Пуціным, Трамп адказаў стрымана: «Я не хачу гэтага казаць».

Чытайце таксама:

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам

Каментары да артыкула