БЕЛ Ł РУС

Свет

ХАМАС вызваліў яшчэ семярых закладнікаў. Гэта двое грамадзян Ізраіля і пяць замежнікаў

30.01.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Баевікі перадалі прадстаўнікам Чырвонага Крыжа Арбель Ехуд і Гадзі Мошэ Мозеса, а таксама пяць замежнікаў, паведаміла прэс-служба Арміі абароны Ізраіля.

Агам Бергер з бацькамі. Фота: Newsru.co.il

Мяркуецца, што гаворка ідзе пра грамадзян Тайланда, якіх сёння паводле плана меўся вызваліць ХАМАС.

Вызваленыя закладнікі накіроўваюцца ў Ізраіль з сектара Газа.

Ізраіль, у сваю чаргу, сёння вызваліць з турмаў 110 палесцінскіх зняволеных. Гэта ўжо трэці абмен у межах пагаднення аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС, якое ўступіла ў сілу 19 студзеня.

Раніцай стала вядома пра вызваленне Агам Бергер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула