БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларускі добраахвотнік пракаментаваў сваё фота з ахоўнікам Лукашэнкі

29.01.2025 / 10:34

Nashaniva.com

Вядомы беларускі добраахвотнік Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі прыйшоў у каментарыі пад пастом у тыктоку «Нашай Нівы» і пакінуў там свой водгук пра рэзанансны здымак з ахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.

Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі 

Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі пакінуў свой каментарый пад пастом пра нечаканае фота двух найвядомейшых беларускіх добраахвотнікаў — яго і Ігара (Янкі) Янкова — з ахоўнікам Лукашэнкі Сяргеем Луцэйковічам. 

@nashaniva Як асабісты ахоўнік Лукашэнкі апынуўся на здымку з беларускімі ваярамі #всу #зсу #янки #политика #новости #беларусь ♬ Sun - Adrián Berenguer

Фота было зроблена ў 2018 годзе на Адкрытым чэмпіянаце Мінска па грэплінгу ADCC у дывізіёне «Аматары (+18)» у вагавой катэгорыі — 76 кг. 

Сяргей Луцэйковіч крайні злева (2-е месца), Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі (1-е месца) і пакуль без вусоў Ігар (Янкі) Янкоў (3-е месца)

«Ого, як бывае! Калі б ведаў тады, што ён са структуры, то не спыняўся б пасля таго, як ён «пастукаў» па татамі», — напісаў Несмяротны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула