БЕЛ Ł РУС

Спорт

Неймар пакідае саудаўскі «Аль-Хіляль»

28.01.2025 / 9:9

Nashaniva.com

Саудаўскі клуб «Аль-Хіляль» афіцыйна абвясціў пра сыход бразільскага форварда Неймара. Бакі разарвалі кантракт па ўзаемнай згодзе.

Фота: Pedro Vilela / Getty Images

«Аль-Хіляль» і Неймар дамовіліся разарваць кантракт гульца па ўзаемнай згодзе. Дзякуй і поспехаў, Неймар», — напісана на афіцыйнай старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы X.

Неймар можа працягнуць кар'еру ў бразільскім «Сантасе», за які ён выступаў да 2013 года, пасля чаго перайшоў у «Барселону».

Неймар перайшоў у «Аль-Хіляль» у жніўні 2023 года з ПСЖ за 90 млн еўра, але правёў за клуб усяго пяць матчаў ва ўсіх турнірах, бо адразу атрымаў траўму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула