БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Кубракоў пахваліўся, што такіх спакойных выбараў ніколі не было

26.01.2025 / 23:37

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што парушэнняў грамадскага парадку ў месцах правядзення выбарчай кампаніі не зафіксавана.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Скрын відэа МУС

«Хачу падзякаваць суайчыннікам за правапаслухмяныя паводзіны. Нягледзячы на тое, што з-за мяжы спрабуюць сказіць сітуацыю — такіх спакойных выбараў, выбарчых кампаній у нас яшчэ не было!» — адрапартаваў ён.

«На сёння абстаноўка кантраляваная, якіх-небудзь інцыдэнтаў мы не чакаем», — дадаў ён.

За некалькі месяцаў перад гэтымі выбарамі прайшло некалькі хваляў затрыманняў па ўсёй краіне. Людзям давалі на подпіс паперу, што яны абавязуюцца не ўдзельнічаць у «экстрэмісцкай дзейнасці». На выхадныя пагоршылася праца інтэрнэту і доступ да ВПН-сэрвісаў. На тры дні абмежавалі доступ з-за мяжы да беларускіх сайтаў. А на Гомельшчыне адключылі на тры дні экраны ў грамадскіх месцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула