КДБ уключыў Вольгу Брыцікаву ў спіс тэрарыстаў
23.01.2025 / 11:10
Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў яшчэ 17 чалавек у свой пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Сярод іх былая кіраўнічка незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольга Брыцікава. У мінулым годзе яе двойчы судзілі па пратэстных артыкулах. Яна была асуджана на шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Таксама ў пералік уключаны некалькі чалавек, якія маюць статус абвінавачаных па арт. 130 КК аб распальванні варожасці.
Усяго ў спісе КДБ 1328 чалавек і арганізацый.