У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны
22.01.2025 / 18:43
У Мінску за такія грошы можна зняць трохпакаёвую кватэру. Але нават для жыхароў Варшавы такая цана за пакой — перабор.
Фота: скрыншот з сайта olx.pl
Кватэра, пра якую размова, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Варшавы па адрасе Сенатарская, 40 (польск. Senatorska 40). Гэта каля самага ўваходу ў метро «Ратуш Арсенал».
Кватэра падобная да маленькага інтэрната, у якім ёсць пяць жылых пакояў, разлічаных на пражыванне па адным чалавеку. Кожны пакой замыкаецца на ключ. У трох з пяці пакояў вокны ў падлогу.
Памяшканні маюць даволі сучасны выгляд. У іх знаходзяцца аднаспальныя ложкі, стол з крэслам, шафа або адкрыты гардэроб.
Фота: скрыншот з сайта olx.pl
Маюцца два санвузлы, у адным з якіх стаіць душавая, і даволі сціплая па памерах кухня-прыхожая, пасярод якой тырчыць белая труба.
Фота: скрыншот з сайта olx.pl
З камфортам прымаць ежу ў ёй могуць не больш за два чалавекі.
Месяц пражывання ў такім «інтэрнаце» ў цэнтры Варшавы абыйдзецца ў 2100 злотых (каля $520) на чалавека. У гэтую суму ўваходзіць арэнда за 1750 злотых (каля $430) і камунальныя плацяжы — 350 злотых (каля $90), якія ўключаюць прыборку агульных зон тры разы на месяц.
Арэндадаўца гатовы засяляць толькі людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія не паляць і не маюць хатніх гадаванцаў.
Фота: скрыншот з сайта olx.pl
У варшаўскіх пабліках актыўна абмяркоўваюць прапанову. Адзін з карыстальнікаў напісаў, што для поўнага набору шалёных аб'яваў засталося толькі перарабіць парковачнае месца пад «кавалерку» (так у Варшаве называюць кватэры маленькай плошчы).
Іншы жартуе, што «Вітамін D уключаны ў кошт, таму і дорага».
Некаторыя пагадзіліся, што кватэра ўтульная, але адзначылі, што гэта ўсё адно дорага.
Агулам стаўкі на арэнду пакояў у Варшаве, якія знаходзяцца ў прыстойным стане, пачынаюцца з 1000 злотых (каля 250 даляраў).