БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам

20.01.2025 / 10:31

Nashaniva.com

Пасля перыяду даносаў прарасійскіх актывістаў і забароны на выступы дзіцячы блогер-мільённік Дзім Дзімыч выйшаў на новы ўзровень прыстасавання да сітуацыі — цяпер ён апублікаваў сумеснае фота з сынам Аляксандра Лукашэнкі Мікалаем.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Дим Димыч (@dimdimych_official)

«Час выбраў нас», — падпісаў здымак Дзім Дзімыч.

Дзім Дзімыч стаў шырока вядомы па-за межамі сваёй аўдыторыі, дзякуючы даносам Вольгі Бондаравай і яе паплечнікаў. Яны вінавацілі блогера ў ЛГБТ-прапагандзе. Таксама Бондарава абуралася, што блогер апранаецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы.

Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Пазней блогера-мільённіка выклікалі ў Міністэрства культуры. «Там мы паразмаўлялі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі», — распавёў блогер у інстаграме.

Пасля даносаў Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах. Ён падаваў у суд на Бондараву і, паводле яе слоў, прайграў яго. 

Нядаўна стала вядома, што з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» Справа нават дайшла да спробы ўступлення ў лукашэнкаўскую партыю. 

Цяпер Дзім Дзімыч ездзіць па перадвыбарчых агітацыйных лукашэнкаўскіх марафонах. Выглядае, там і быў зроблены здымак з Колем Лукашэнкам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула