Канапацкая: Ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў
28.12.2024 / 20:29
Акрамя камуніста Сяргея Сыранкова, пра стаўленне да чарговага памілавання палітвязняў Tochka.by запыталася і іншую спарынг-партнёрку Лукашэнкі — Ганну Канапацкую, якой паводле сцэнарыя дасталася роля «дэмакратычнага» кандыдата. Адпаведна з гэтым яе стаўленне да палітвязняў аказалася куды мякчэйшым, чым у праўладнага камуніста, а вось да апанентаў улады, якім удалося выехаць за мяжу — зусім не.
«Я перакананая ў неабходнасці змякчэння пакарання з магчымым ужываннем амністыі і памілавання ў дачыненні да максімальнай колькасці асоб, прыцягнутых да адказнасці за падзеі папярэдняга электаральнага цыклу», — заявіла Ганна Канапацкая.
Але пры гэтым абвінаваціла ў тым, што гэтыя людзі знаходзяцца за кратамі, зусім не тых, хто іх туды змясціў і там утрымлівае. На яе думку, у гэтым вінаватыя тыя апаненты ўлады, якія жывуць за мяжой:
«Па-першае, ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў. Па-другое, яны імкнуцца ўцягнуць максімальную колькасць беларусаў у дзейнасць, якая падпадае пад крымінальную і адміністрацыйную адказнасць», — паведаміла спарынг-партнёрка.
Чытайце таксама:
Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык
У выбарчай праграме Канапацкая патрабуе вызваліць палітвязняў
Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?
Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»