Прэзідэнт Германіі абвясціў пра роспуск бундэстагу
27.12.2024 / 13:25
Датэрміновыя выбары адбудуцца 23 лютага.
Франк-Вальтэр Штайнмаер (злева) з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам. 16 снежня 2024 года. Фота: John MacDougall/Pool Photo via AP
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння абвясціў пра роспуск бундэстагу.
«У складаныя часы, як цяпер, для забеспячэння стабільнасці патрабуецца дзеяздольны ўрад і надзейная большасць у парламенце», — заявіў федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Ён распусціў нямецкі парламент у адказ на запыт канцлера Олафа Шольца і прызначыў дату выбараў на 23 лютага, адзначае DW.
16 снежня Бундэстаг вынес вотум недаверу ўраду Шольца,