БЕЛ Ł РУС

Свет

У Расіі заблакавалі Viber

13.12.2024 / 21:22

Nashaniva.com

Раскамнагляд заблакаваў на тэрыторыі Расіі папулярны месенджар Viber.

«Доступ да сэрвісу Viber абмежаваны ў сувязі з парушэннем патрабаванняў расійскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, выкананне якіх неабходна для прадухілення пагроз выкарыстання месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзян для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі», — паведамляе ведамства. 

Па інфармацыі Mediascope за лістапад, Viber знаходзіцца на трэцім месцы па папулярнасці ў Расіі, саступаючы толькі WhatsApp і Telegram. Ім штомесяц карыстаюцца 26% насельніцтва краіны, а ў сярэднім у дзень яго выкарыстоўваюць 14% расіян, падлічыла кампанія.

Чытайце таксама:

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў

«Пасылка не можа быць дастаўлена». У махляроў новы метад — яны прадстаўляюцца поштай

Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках

Каментары да артыкула