Памілавалі 29 палітвязняў
9.12.2024 / 13:45
Лукашэнка сёння памілаваў 29 чалавек. Гэта 11 жанчын і 18 мужчын.
Сярод іх 6 чалавек маладзейшыя за 25 гадоў, тры пенсіянеры, два інваліды, 15 чалавек маюць хранічныя захворванні.
Гэта ўжо сёмая хваля памілавання з ліпеня. Такім чынам за няпоўныя шэсць месяцаў вызвалілі 207 чалавек.