БЕЛ Ł РУС

Свет

Жыхары Валенсіі пасля паводкі выйшлі на пратэст з патрабаваннем адстаўкі кіраўніцтва рэгіёна

10.11.2024 / 9:53

Nashaniva.com

У іспанскай Валенсіі больш за 100 тысяч чалавек выйшлі на акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка рэгіёна Карласа Мазона. Падчас паводкі ў кастрычніку ў правінцыі загінулі больш за 200 чалавек. Пратэстоўцы абвінавачваюць улады ў запозненым інфармаванні аб стыхійным бедстве.

Holy Shit Valencia, Spain

Tens of Thousands of Spaniards out protesting The Government in the wake of the recent flooding which killed over 220 people.

I can’t help but wonder if they all ‘know’. pic.twitter.com/ktaJ7MAILO

— Concerned Citizen (@BGatesIsaPyscho) November 9, 2024

Пратэсты суправаджаліся сутычкамі з паліцыяй. Мэр горада Марыя Хасэ Каталья апублікавала фота разбітых вокнаў і агню, які разводзілі пратэстоўцы, дадаўшы, што «вандалізм гэта не рашэнне», піша ВВС. 

⚔️ Mass protests escalated in Spain

The resignation of the corrupt government after large flooding disaster is likely. pic.twitter.com/JRGa90ZNy0

— Hawkeye1812Z (@Hawkeye1745) November 9, 2024

На мінулым тыдні раз'юшаныя пратэстоўцы закідалі брудам караля і каралеву Іспаніі, калі тыя наведвалі адзін з найбольш пацярпелых ад стыхіі гарадоў. З такім жа стаўленнем натоўпу сутыкнуўся і прэм'ер-міністр Педра Санчэз, якога пасля гэтага тэрмінова эвакуіравалі.

Карлас Мазон, які ўзначальвае адміністрацыю правінцыі, з кансерватыўнай «Народнай партыі» настойвае на тым, што дзейнічаў адэкватна. Ён сцвярджае, што ўлады правінцыі не атрымалі адпаведных папярэджанняў ад урада краіны, а такі маштаб бедства немагчыма было прадбачыць.

У Іспаніі за дзеянні пры стыхійных бедствах адказваюць улады рэгіёнаў, але яны могуць запытваць дапамогу ў Мадрыда. Іспанскае метэаралагічнае агенцтва выпусціла папярэджанне аб урагане 25 кастрычніка, але ўлады Валенсіі разаслалі трывожныя паведамленні на мабільныя тэлефоны жыхароў толькі за лічаныя гадзіны да паводкі 29 кастрычніка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула