БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

На аўкцыён выставілі кляштар бернардзінцаў у Дуброўне

31.10.2024 / 19:2

Nashaniva.com

Бернардзінскі кляштар XIX стагоддзя ў Дуброўне, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, выставілі на таргі. Аўкцыён павінен адбыцца 2 снежня, стартавая цана — 371 тысяча рублёў, піша «Смартпрэс».

Фота: planetabelarus.by

Манастыр пабудавалі з бярвення ў стылі барока ў XVII стагоддзі, але ён быў знішчаны пажарам у канцы XVIII стагоддзя. Пазней яго адбудавалі ў камені, але і той варыянт цалкам не захаваўся.

Калі верыць легендзе, то манастыр загадаў спаліць ягоны ж уладальнік, Францішак Любамірскі, нібыта з-за таго, што манахі нібыта абвянчалі ягоную дачку з бедным шляхціцам. Але пазней Любамірскі аднавіў будынак.

Цяпер ад усяго манастыра захаваўся толькі двухпавярховы жылы корпус, пабудаваны ў 1809 годзе. Ён займае плошчу ў 456 квадратных метраў. Разам з пабудовай прадаецца і зямельны ўчастак з тэрмінам арэнды на 50 гадоў.

Вядома, што касцёл быў закрыты ў 1930-я гады. У ім размяшчаліся рабфак і школа. У 1990-х у манастыры правялі частковую рэстаўрацыю — замянілі дах, умацавалі перакрыцці. Але пасля гэтага работы надоўга спыніліся.

Чытайце таксама:

У Бабруйску прадаюць кавалак крэпасці

У Беларусі прадаюць будынкі сядзібы роду ВКЛ, дзе ў свой час працаваў настаўнікам Янка Купала. Колькі просяць?

Прыбіральню ў цэнтры Слуцка выкупілі за 15 тысяч даляраў

У Магілёўскай вобласці за даўгі прадаюць фантан

Каментары да артыкула