БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Курсы Streamline падалі на ліквідацыю

22.10.2024 / 11:46

Nashaniva.com

Кампанія Навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі» (Streamline language school) падала на ліквідацыю, стала вядома Альянсу расследавальнікаў Беларусі. Па інфармацыі выдання, два тыдні таму ДФР Дзяржкантролю ладзіў праверку ў навучальным цэнтры, які ў краіне вядомы пад брэндам Streamline. 

Як пішуць расследавальнікі, у пачатку кастрычніка ў офіс STREAMLINE прыехаў ДФР з ператрусам, пасля чаго адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнэсам з усімі інструментамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць вучобу.

@nashaniva Курсы Streamline будуць ліквідаваныя #streamline #стримлайн #учеба #английский #языки #мова #образование #курсы #английскийязык #польский #немецкий #испанский #беларусь ♬ Shadows of Love That Never Came to Be - BLUM

Атрымаць каментарый у кампаніі журналістам не ўдалося. 

Моўная школа Streamline займае лідзіруючае месца на рынку навучання мовам у Беларусі, больш за 15 гадоў працуючы ў гэтай сферы. Паводле сайта кампаніі, у ёй працуе больш за 300 выкладчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула