БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Хто вышуквае ў крамах і бібліятэках «экстрэмісцкую» літаратуру?

22.10.2024 / 10:26

Nashaniva.com

Па словах міністра інфармацыі Марата Маркава, кніжныя магазіны і бібліятэкі з мэтай выяўлення «экстрэмісцкай» літаратуры манітораць некалькі структур — сярод іх Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, сілавыя органы.

Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў. Фота: БелТА

«Мы падключаем рэгіянальныя арганізацыі [Саюза пісьменнікаў]. Яны з задавальненнем ідуць нам насустрач у гэтым пытанні. І непасрэдна кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч аказвае вялікую дапамогу Міністэрству сёння ў гэтым пытанні», — сказаў Маркаў у інтэрв'ю Першаму інфармацыйнаму каналу.

У 2024 годзе Міністэрства інфармацыі прасіла праверыць 284 віды прадукцыі. У 269 выпадках дадзеныя матэрыялы суд прызначыў «экстрэмісцкімі».

Як расказаў Маркаў, літаратура, прызнаная экстрэмісцкай, не спальваецца, а забіраецца з крам і бібліятэк:

«Ёсць пэўны механізм. Я не буду хаваць, што гэты механізм цяпер дапрацоўваецца. Мяркуецца ўнясенне змен у Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Гэтыя змены ініцыяваныя, зразумела, сумесна з Міністэрствам унутраных справаў, Міністэрствам культуры. І Міністэрства інфармацыі ўнесла свае прапановы. Гэты механізм, алгарытм, будзе ўдасканалены, дапрацаваны і [будзе] дакладна прапісана, хто і якім чынам павінен дзейнічаць».

Міністр дадаў, што яны прапануюць такую «навацыю» — каб выдавец, калі яму паступіла сумнеўная замова, на працягу сутак інфармаваў адпаведныя органы з перадачай самога бланка замовы.

Чытайце таксама:

Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне

Маркаў: Нас будуць закідваць «экстрэмісцкай літаратурай», каб мозг станавіўся больш мяккім

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі

«Спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі». Лукашысты звярнулі ўвагу на асартымент беларускіх кнігарняў

Каментары да артыкула