БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

19.09.2024 / 21:31

Nashaniva.com

Анамальна цёплае для гэтай пары года сёлетняе надвор'е сярод іншага ўводзіць у зман расліны, парушаючы іх натуральныя біялагічныя рытмы. Рэсурс orsha.eu піша, што ў некаторых раёнах Оршы ў прыватным сектары зноў зацвілі яблыні і каліна, і ў пацвярджэнне публікуе адпаведныя фоты.

Лішне казаць, што такі вегетатыўны фальстарт не прарочыць раслінам нічога добрага. Халады рана ці позна ўсё адно прыйдуць, і тыя, хто адчуў вясну яўна заўчасна, падыдуць да іх зусім непадрыхтаванымі.

Чытайце таксама:

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду

Каментары да артыкула